Home

Advertisement

Пра мудакоў...

  • Oct. 4th, 2007 at 8:59 AM
Снайпер
“Ты —эўрапеец?! Выйдзі, прадэманструй сваю пазыцыю. А будзеш сядзець у хаце, значыць — раб” , -- заявіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Пасьля таго, як я прачытаў гэты артыкул, адразу захацелася напісаць артыкул з назвай: "Будзеш казаць такую херню, значыць ты мудак".

Чаму спадар Івашкевіч вырашыў, што Беларусь павінна ісьці эўрапейскім шляхам. Мне, напрыклад, больш падабаецца "БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ", камусьці падабаецца "АЗІЯЦКІ ШЛЯХ".

А КАЗАЦЬ, ШТО КАЛІ НЕ ЭЎРАПЕЙСКІ ШЛЯХ, ТЫ  - РАБ у любым выпадку не правільна і некарэктна.
Снайпер

Зьміцер Жалезнічэнка знаходзіцца ў гомельскім ізалятары часовага утрыманьня. Яму інкрымінуецца "мелькае хуліганства". Лаяўся ў грамадзкім месцы. Сёньня суд. Цікава, што затрымалі яго нібыта за згвалтаваньне дзяўчыны. 

P.S. Калі я апошні раз размаўляў са Зьміцерам па тэлефоне - гэта было пад час таго як яго паказвалі нібыта згвалтаванай дзеўчыне. Жалезка сказаў мне, што яна вельмі прыгожая і шкада што не ён яе згвалціў :)

Снайпер
Збіраўся я учора паехаць у Кіеў. Думаў каля 19-00 ужо буду на месцы. А ніфіга!

На мытні мяне зноўку папрасілі запоўніць мытную дэкларацыю. Натуральна на расейскай мове. Я, зразумела, адмовіўся і патрабаваў ці на беларускай мове, ці перакладчыка. На мяне зноўку склалі пратакол па 23.4 КаАП. Толькі підлюкі пратрымалі на мытні да таго часу, як не сыйшоў апошні аўтобус на Чарнігаў.

Прыйшлося ехаць аўтастопам. 

Але не з маімі габарытамі і тварам бандыцкім. З 17-00 да 07-30 не спынілася ні водная машына, чарнігаўскія таксісты адмаўляліся ехаць у гэтыя "еб...ня"

65 км цалкам прайшоў пешшу.

Пасьля 30 км велімі пачало схіляць на сон. Дзякуй богу я дайшоў да "Рэпак". Там была кавярня і я вырашыў зрабіць сабе кактэль "Бадзёрасьць": 100 гр гарэлкі, 2 Х 0,33 RED BULL, 6 капучына. Спаць не хачу да гэтага часу!

У 07-30 я нарэшце дайшоў да Чарнігава, выклікаў таксоўку і паехаў у Кіеў.Ногі балелі жудасна (і да рэтага часу баляць :( ). Хаджу зараз як калека - "Я інвалід! У меня ножка баліт" :)