Home

Advertisement

Снайпер
Калі грамадзкасьць убычаць справаздачу Камітэта ў абарону рэпрысаваных "Салiдарнасць"?
Асабіста мяне цікавіць колькі рэпрысаваных і за што.
Мне вельмі цікава даведацца што рабілі рэпрысаваныя студэнты, што іх адлічылі з ВНУ.

Салідарнасьць

  • Jan. 30th, 2007 at 4:34 PM
Снайпер
Заўсёды трэба памятаць, што кожны чалавек мае больш недахопаў, чым станоўчых рысаў. Салідарнасьць вымушае ўспрымаць чалавека такім, якім ён ёсьць. Аднак прабачыць пабраціму яго правіны азначае здрадзіць яму. Таму, калі пабрацім аступіўся ці заблытаўся, твой абавязак – выказаць яму свае заўвагі так, каб ён зразумеў цябе, без прыніжэньня і абразаў. Калі ж твой пабрацім не зразумеў цябе, прывядзі яшчэ некалькі пабрацімаў, тых, хто для яго зьяўляюцца аўтарытэтамі. Разам пастарайцея дабіцца ад пабраціма выпраўленьня. Калі вашы намаганьні засталіся марнымі і пры гэтым вы ўпэўненыя ў сваёй праваце, а ваш апанент і надалей паводзіць сябе не годным чынам, ён вам не пабрацім.
Снайпер
Учора ў Гомелі быў праведзены чарговы флэшмоб з нагоды Дня Салідарнасьці. Каля палутара дзесятка маладзёнаў сталі ў 22:30 ля помніка Кірылу Тураўскаму ў цэнтары Гомеля і запалілі сьвечкі (нажаль, арганізатары вырашылі ўдзелу ў акцыі не прымаць і пагледзець збоку).

Пасьля заканчэньня мерапрыемства моладзь пачала разыходзіцца, аднак частка зь іх была затрыманая
невядомымі людзьмі ў цывільнай вопратцы, якія прадставіліся супрацоўнікамі Цэнтральнага РАУС Гомеля. Пасьля гэтага юнакоў (каля дзесяці чалавек) адвезьлі ў гэты самы РАУС нібыта для высьвятленьня асобаў. Там з кожным пагутарылі па душох і прапанавалі прайсьці кастынг для ўдзелу ў серыяле "Салдаты", які й правялі двума лічбавымі відэакамэрамі і адным фотаздымачом. Прыкладна праз гадзіну юнакоў адпусьцілі без складаньня пратаколаў, аднак, магчыма, ня ўсіх. Мэту затрыманьня
і імёны "супрацоўнічкаў" высьвятліць так і не ўдалося.