Home

Advertisement

Снайпер
Мне так надакучылі беларускія памежнікі і мытнікі, якія кожны раз як я еду праз мяжу праводзяць дагляг маіх рэчаў, што вырашыў прыкалоцца.
У суботу, перад тым, як ехаць праз мыжу - набыў CD-R, запісаў на яго "крутое порна" і зрабіў надпіс на дыске маркерам - "How to make revolution in Belarus".
Калі праходзіў пашпартны кантроль, як звычайна, памежнік перапісаў мае пашпартныя дадзеныя і выклікаў па рацыі кіраўніцтва.
Праз некалькі хвілін да мяне падыйшлі два маёра і папрасілі яшчэ раз паказаць ім мой пашпарт. Потым задалі пытаньне: "Адкуль едзеш і што з сабой вязеш?". У адказ я запытаў, а што іх цікавіць? Яны сказалі, што іх цікавяць носьбіты інфармацыі і друкаваная прадукцыя. Ну я і сказаў, што ў мяне ёсьць дыск і паказаў ім яго. Калі маёр прачытаў надпіс на дыску выраз яго твара неяк зьмяніўся :). Ён запытаў што на дыску, я адказаў, што неведаю, напэўна тое, што напісана. Пасьля гэтага ён выклікаў мытнікаў і яны канфіскавалі гэты дыск для правядзеньня экспэртызы.
Я б аддаў палову жыцьця, каб паглядзець на выраз іх твараў, калі яны праводзяць экспэртызу.

Tags: